«Ад гор і да акіяна — мая Караліна»
Гэта больш, чым проста футболка – гэта сімвал любові і павагі да месца, якое стала домам для многіх беларусаў. Ад вяршынь Апалачаў да берагоў Атлантычнага акіяна — Караліна аб’ядноўвае нас цяплом і клопатам, свабодай і хваляваннем за родную Беларусь, матчынай мовай і, урэшце, новым жыццём.
Набываючы гэтую цішотку, вы не толькі далучаецеся да супольнасці “Беларускія сцежкі Каралін”, але і адкрываеце сваё сэрца для тых, хто апынуўся ў складаных абставінах. Усе сродкі ад продажу будуць перададзены на падтрымку беларусаў, якія маюць у гэтым патрэбу.